Арык Браўэр

Арык Браўэр
ням.: Arik Brauer
Род дзейнасці паэт, мастак, спявак, танцор, дызайнер, архітэктар, аўтар песень, сцэнограф, музыкант, графік
Дата нараджэння 4 студзеня 1929(1929-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 2021(2021-01-24)[4] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Simche Moses Brauer[d]
Маці Hermine Brauer[d]
Жонка Naomi Dahabani[d]
Дзеці Timna Brauer[d], Ruth Brauer[d] і Talja Brauer[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт arikbrauer.at (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арык (Эрых) Браўэр (4 студзеня 1929 — 24 студзеня 2021) — аўстрыйскі жывапісец, гравёр, паэт, танцор, аўтар песень, сцэнограф, архітэктар і выкладчык.

Браўэр з сям’і яўрэйскіх эмігрантаў, вырас у Вене пры нацысцкім рэжыме. Пасля Другой сусветнай вайны з 16 гадоў вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Вене, з 1947 года таксама спяваў. Ён шмат падарожнічаў і ажаніўся ў Ізраілі ў 1957 годзе. Пасяліўся ў Парыжы, дзе разам са сваёй жонкай стварыў спеўны дуэт. З 1963 года яны жылі ў Эйн-Ходзе, Ізраіль, і ў Вене. Браўэр быў сузаснавальнікам Венскай школы фантастычнага рэалізму. У Аўстрыі яго называюць Universalkünstler (універсальным мастаком), ён выступаў як спявак і аўтар песень на пачатку Аўстрапопу ў 1970-х, выкладаў у Венскай акадэміі выяўленчых мастацтваў з 1985 года, а ў 1990-я — праектаваў будынкі ў Аўстрыі і Ізраілі.

Яго творы выстаўляліся ў міжнародных галерэях і музеях, і асабліва ў буйных музеях Вены, у аўстрыйскай галерэі «Belvedere» ў 1976 годзе, у Яўрэйскім музеі ў Нью-Ёрку ў 1978 годзе. Цыкл ілюстрацый Агады быў паказаны ў Яўрэйскім музеі Вены ў 2014 годзе.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Arik Brauer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. https://orf.at/stories/3198780/