Арыстоцель Ф’ёраванці | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1420[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1486[1][2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Fioravante Fioravanti[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (італ.: Ridolfo Aristotele Fioravanti; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер.
Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў.
У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485).
Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі.