Арыфметы́чная прагрэ́сія — паслядоўнасць лікаў a1, a2, a3, ..., кожны наступны з якіх атрымліваецца з папярэдняга дадаваннем пастаяннага ліку d, які называецца ро́знасцю або кро́кам арыфметычнай прагрэсіі[1][2].
Ведаючы першы член арыфметычнай прагрэсіі a1 і яе рознасць d, можна паслядоўна знаходзіць астатнія элементы з дапамогай зваротнай формулы
![{\displaystyle a_{n+1}=a_{n}+d,\qquad n=1,2,3,\dots ,}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/ee1273cd31ce2ff811cdbc67b0b99954f52591c2)
якая вынікае з азначэння. Такім чынам, любую арыфметычную прагрэсію можна пада́ць у выглядзе
![{\displaystyle a_{1},\quad a_{1}+d,\quad a_{1}+2d,\quad \dots .}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/d308e3fa912d695c681b34e432f4b6794e750ccb)
Арыфметычная прагрэсія ёсць манатоннай паслядоўнасцю. Пры d > 0 яна нарастае, а пры d < 0 спадае. Калі d = 0, паслядоўнасць будзе сталай (г.зн. будзе складацца з аднолькавых членаў). Гэтыя сцверджанні вынікаюць са стасунку an+1 - an = d, справядлівага для членаў арыфметычнай прагрэсіі.
Член арыфметычнай прагрэсіі з нумарам n можа быть вылічаны па формуле
![{\displaystyle a_{n}=a_{1}+(n-1)d,}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/64861fe871f13c51848cc3bc185210a52dedb0ec)
дзе a1 — першы член прагрэсіі, d — яе рознасць.
Паслядоўнасць
ёсць арыфметычнай прагрэсіяй, калі і толькі калі для яе членаў праўдзіцца тоеснасць
![{\displaystyle a_{n}={\frac {a_{n-1}+a_{n+1}}{2}},\qquad n\geq 2.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/05195cdde1faefff2770b37635e71cb7d128287d)
Доказ
Неабходнасць:
Раз паслядоўнасць
ёсць арыфметычнай прагрэсіяй, то для
праўдзяцца роўнасці:
![{\displaystyle a_{n}=a_{n-1}+d,}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/d1834c86676924d3c937bd3e87ebec1fe375d712)
![{\displaystyle a_{n}=a_{n+1}-d.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/b9086a980e4dbd291a4e0eb8bfef000c290efd72)
Складваючы гэтыя роўнасці і падзяліўшы абедзве часткі на 2, атрымоўваем
Дастатковасць:
Маем, што для кожнага элемента паслядоўнасці, пачынаючы з другога, праўдзіцца
Трэба паказаць, што гэта паслядоўнасць ёсць арыфметычнай прагрэсіяй. Прывядзём гэту формулу да выгляду :
Відавочна, з апошняй роўнасці непасрэдна вынікае дастатковасць.
Суму першых
элементаў арыфметычнай прагрэсіі
можна вылічыць па формулах
![{\displaystyle S_{n}={\frac {a_{1}+a_{n}}{2}}\cdot n,}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/75548ec3442dc79187bf1461e85ab7f00b6468f0)
або
![{\displaystyle S_{n}={\frac {2a_{1}+(n-1)d}{2}}\cdot n,}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/5d9c37074a7e3fe1f9034afb6cb3605f8f5069be)
дзе a1 — першы член прагрэсіі, an — член з нумарам n, d — рознасць прагрэсіі.
Доказ
Запішам суму двума спосабамі:
![{\displaystyle {\begin{array}{ccccccccccccccc}S_{n}&=&a_{1}&+&a_{2}&+&a_{3}&+&\ldots &+&a_{n-2}&+&a_{n-1}&+&a_{n},\\S_{n}&=&a_{n}&+&a_{n-1}&+&a_{n-2}&+&\ldots &+&a_{3}&+&a_{2}&+&a_{1}.\end{array}}}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/d132f1ab82ddfc779977efa5728c3f2e05f7c912)
У другім радку тая ж сума, але складнікі ў адваротным парадку.
Цяпер складзём абедзве роўнасці, паслядоўна дадаючы ў правай частцы пары складнікаў, якія стаяць на адной вертыкалі:
![{\displaystyle 2S_{n}=(a_{1}+a_{n})+(a_{2}+a_{n-1})+(a_{3}+a_{n-2})+\ldots +(a_{n-2}+a_{3})+(a_{n-1}+a_{2})+(a_{n}+a_{1}).}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/1edfda660296c05cb41dda6baadd5d331095b89a)
Пакажам, што ўсе складнікі (усе дужкі) атрыманай сумы роўныя між сабою. У агульным выглядзе гэтыя складнікі можна пада́ць як
. Скарыстаемся формулай агульнага члена арыфметычнай прагрэсіі:
![{\displaystyle a_{i}+a_{n-i+1}=a_{1}+(i-1)d+a_{1}+(n-i+1-1)d=2a_{1}+(n-1)d,\qquad i=1,2,\ldots ,n.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/f08dcca3fe6ff1783c6a7e3327fee795f8d96ff0)
Атрымалі, што велічыня кожнага са складнікаў не залежыць ад i і роўная
. У прыватнасці,
. А раз такіх складнікаў n, то
![{\displaystyle 2S_{n}=(a_{1}+a_{n})\cdot n}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/176e7ac5336a6359307eb6b6daa9c4835c04de32)
Адсюль вынікае роўнасць
.
Другая формула для сумы атрымліваецца падстаноўкай
замест
.
Заўвага:
Замест
у першай формуле сумы можна ўзяць любы з іншых складнікаў
, бо ўсе яны роўныя між сабой.
Няхай
— арыфметычная прагрэсія з рознасцю
і лік
. Тады паслядоўнасць выгляду
ёсць геаметрычнай прагрэсіяй з назоўнікам
.
Доказ
Праверым адметную ўласцівасць для ўтворанай паслядоўнасці:
![{\displaystyle {\sqrt {b^{a_{n-1}}\cdot b^{a_{n+1}}}}=b^{a_{n}},\qquad n\geq 2.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/fb7576da20fdf02b886be7a3e81592f42b90c5fa)
Выкарыстаем выраз агульнага члена арыфметычнай прагрэсіі:
![{\displaystyle {\sqrt {b^{a_{n-1}}\cdot b^{a_{n+1}}}}={\sqrt {b^{a_{1}+(n-2)d}\cdot b^{a_{1}+nd}}}={\sqrt {b^{2a_{1}+2(n-1)d}}}={\sqrt {(b^{a_{1}+(n-1)d})^{2}}}=b^{a_{1}+(n-1)d}=b^{a_{n}},\qquad n\geq 2.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/e8e59703a0e90b58eaa79f28c2467e9a4cb958c8)
А як адметная ўласцівасць праўдзіцца, то паслядоўнасць
ёсць геаметрычнаю прагрэсіяй. Яе назоўнік можна знайсці з роўнасці
Арыфметычная прагрэсія
разбягаецца пры
і збягаецца пры
. Прычым
![{\displaystyle \lim _{n\to \infty }a_{n}={\begin{cases}+\infty ,&d>0\\-\infty ,&d<0\\a_{1},&d=0\end{cases}}}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/668a2a389405915c550ababaa27a5a4f71b7b6c7)
Доказ
Запісаўшы выраз агульнага члена і разгле́дзеўшы граніцу
, атрымліваем патрэбны вынік.
Арыфметычную прагрэсію яшчэ называюць арыфметы́чнай паслядо́ўнасцю 1-га пара́дку.
Арыфметы́чнай паслядо́ўнасцю 2-га пара́дку называецца такая паслядоўнасць лікаў, што паслядоўнасць іх рознасцей сама ўтварае арыфметычную паслядоўнасць 1-га парадку (г. зн. простую арыфметычную прагрэсію). У якасці прыклада можна прывесці паслядоўнасць квадратаў натуральных лікаў:
- 0, 1, 4, 9, 16, 25, 36, ...,
рознасці якіх утвараюць арыфметычную прагрэсію з рознасцю 2:
- 1, 3, 5, 7, 9, 11, ....
Падобным чынам вызначаюцца і арыфметычныя паслядоўнасці вышэйшых парадкаў. А іменна, арыфметычнай паслядоўнасцю k-га парадку называецца такая паслядоўнасць лікаў, што паслядоўнасць іх рознасцей утварае арыфметычную паслядоўнасць (k-1)-га парадку. У прыватнасці, паслядоўнасць n-ных ступеняў утварае арыфметычную паслядоўнасць n-га парадку.
- Натуральны рад
— гэта арыфметычная прагрэсія, у якой першы элемент
, а рознасць
.
— першыя 5 членаў арыфметычнай прагрэсіі, дзе
і
.
- Суму першых
натуральных лікаў можна вылічыць па формуле
![{\displaystyle 1+2+3+\ldots +n={\frac {n(n+1)}{2}}.}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/bdbd8a61279edd1d48231382f3ae02cf06a52649)
Зноскі
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 2.
- ↑
Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В.І. Бернік. — Мінск: Тэхналогія, 2001.