Арыэль Дамбаль | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | фр.: Arielle Laure Maxime Sonnery de Fromental |
Род дзейнасці | спявачка, кінаактрыса, кінарэжысёр, радыёвядучы, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1953[1][2][…] (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бацька | Jean Louis Melchior Sonnery[d][3] |
Маці | Francion Garreau-Dombasle[d][3] |
Муж | Бернар-Анры Леві |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыэль Дамбаль (фр.: Arielle Dombasle, поўнае імя Арыэль Лор Максім Санеры дэ Фраманталь, нар. 27 красавіка 1953, Хартфард, Канектыкут) — амерыканская актрыса, спявачка, рэжысёр, мадэль.
Нарадзілася ў сям’і прамыслоўца Жана-Луі Санеры. Па матчынай лініі з’яўляецца ўнучкай былога амбасадара Францыі ў Мексіцы Марысу Гар’е-Дамбалю. Рана засталася без маці. Дзяцінства і юнацтва правяла ў сям’і дзеда ў Мексіцы. Доўгі час навучалася класічнаму танцу.
У 1976 годзе пераехала ў Парыж вучыцца музыцы і спеву. Тамака жа зрабіла першыя крокі ў кіно і на сцэне. У сваёй кар’еры супрацоўнічала з Раманам Паланскі, Патрыкам Джонам Малкавічам, Раулем Руісам, Аленам Роб-Грые і інш.
У 1982 годзе паспрабавала сябе ў рэжысуры і зняла фільм «Любоўная ліхаманка» («Chasse Croise»). У 1988 годзе зняла свой другі фільм «Блакітныя піраміды» («Les Pyramides Bleues»), а ў 2013 годзе — «Опіум».
У 1999 годзе Арыэль Домбаль знялася ў камедыі «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара».
У 1993 годзе Арыэль выйшла замуж за французскага філосафа і пісьменніка Бернара-Анры Леві.