Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Oregon State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Oregon State University |
Заснаваны | 1868 |
Студэнты | 32 312[1] і 26 644[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Карваліс, Арэгон, ЗША |
Сайт | oregonstate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэгонскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Oregon State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Карваліс у штаце Арэгон, ЗША.
У 2023 годзе ў ім навучалася больш за 37 тысяч студэнтаў, што робіць яго самым буйным універсітэтам штата. З моманту заснавання ўніверсітэт скончылі больш за 272 тысяч выпускнікоў. Універсітэт мае сёмы па велічыні інжынерны каледж у ЗША на 2023 год. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт атрымаў рэкордную суму ў 450 мільёнаў долараў на фінансаванне даследаванняў у 2022 годзе і займаў лідзіруючае месца ў штаце па фінансаванні даследаванняў на працягу больш за 50 гадоў.