Славутасць | |
Арэны Лютэцыі | |
---|---|
фр.: Arènes de Lutèce | |
48°50′42″ пн. ш. 2°21′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | старажытнарымская архітэктура[d] |
Дата пабудовы | I стагоддзе да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэны Лютэцыі (фр.: Arènes de Lutèce) — найстаражытная, што захавалася да нашага часу, пабудова на тэрыторыі Парыжа. Старажытнарымскі амфітэатр знаходзіцца ў 5-й парыжскай акрузе на вуліцы Монж (rue Monge).
Арэна была пабудавана ў I стагоддзі і выкарыстоўвалася да III стагоддзя. Падчас мерапрыемстваў (тэатральныя пастаноўкі, але таксама і крывавыя баі) тут размяшчалася да 17 000 гледачоў. З распаўсюджваннем хрысціянства рымскія тэатры і цыркі страцілі былое значэнне і, калі ў III-IV стагоддзях у Еўропу ўварваліся гуны, Арэны Лютэцыі зусім перасталі выкарыстоўваць, а камяні, з якіх яны былі пабудаваныя, пайшлі на будынак гарадской сцяны і іншых абарончых збудаванняў.
Доўгі час руіны знаходзіліся пад зямлёй, пакуль у 1869 годзе на гэтым месцы не пачалося будаўніцтва амнібуснага парку. У ліпені 1883 Віктор Гюго ў адкрытым лісце гарадскому савету папрасіў узяць Арэны пад абарону. Савет адразу ж абвясціў антычны амфітэатр гістарычным помнікам.