| ||||||||||||
Асамала (англ.: Assamalla) — вёска ў воласці Тапа павета Ляэнэ-Вірумаа, Эстонія. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года ўваходзіла ў склад воласці Тамсалу. Знаходзіцца за 16 кіламетраў на ўсход ад валаснога цэнтра — горада Тапа — і за 12 кіламетраў на паўднёвы захад ад павятовага цэнтра — горада Ракверэ. Размешчана каля дарог Тарту-Раквеэы і Асамала-Кадрына. Вышыня над узроўнем мора — 120 метраў.
На тэрыторыі вёскі знаходзіцца карставы заліўны луг, які адносіцца да прыродаахоўнай зоны дзяржаўнага воднага запаведніка Пандзіверэ.
Клімат умераны. Паштовы індэкс — 46006.