Асаф Хол | |
---|---|
Asaph Hall | |
| |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1907[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Асаф Хол II[d] |
Жонка | Анжалін Стыкні[d] |
Дзеці | Персіваль Хол[d] і Асаф Хол Малодшы[d] |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, цясляр |
Навуковая сфера | Астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Першаадкрывальнік спадарожнікаў Марса |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асаф Хол (англ.: Asaph Hall; 15 кастрычніка 1829, Гошэн, Канектыкут — 22 лістапада 1907, Анапаліс, Мэрыленд) — амерыканскі астраном.
Вучыўся ў Норфалкскай акадэміі (штат Канектыкут), каледжы ў Мак-Гровіле (штат Нью-Ёрк), працаваў у абсерваторыі Мічыганскага ўніверсітэта. У 1857—1862 гадах быў асістэнтам у Гарвардскай абсерваторыі, у 1862 годзе — асістэнт, а з 1863 па 1891 гады — прафесар матэматыкі Ваенна-марской абсерваторыі ў Вашынгтоне. У 1898—1903 гадах выкладаў нябесную механіку ў Гарвардскім універсітэце.
У 1876 годзе ён вызначыў перыяд абарачэнняСатурна. У 1877 выявіў спадарожнікі Марса, названыя пазней Дэймасам і Фобасам. У 1892 годзе паказаў, што дзве часткі зоркі 61 Лебедзя маюць пару. Таксама Асаф Хол вывучаў і назіраў поўныя сонечныя зацьменні.