Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана | |
---|---|
Azərbaycan Futbol Federasiyaları Assosiasiyası | |
Заснавана | 1992 |
Уступ у ФІФА | 1994 |
Уваходжанне ў УЕФА | 1994 |
Прэзідэнт | Раўнаг Абдулаеў |
Сайт | www.affa.az |
Асацыяцыя футбольных федэрацый Азербайджана — АФФА (азерб.: Azərbaycan Futbol Federasiyaları Assosiasiyası, AFFA) — асацыяцыя, якая ажыццяўляе кантроль і кіраванне футболам у Азербайджане. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Баку. Заснаваная ў 1992 годзе, член ФІФА і УЕФА з 1994 года. Асацыяцыя арганізуе дзейнасць і ажыццяўляе кіраванне нацыянальнымі зборнымі па футболе, уключаючы галоўную нацыянальную зборную.
Пад эгідай федэрацыі праводзяцца спаборніцтвы ў Азербайджанскай Прэм’ер-лізе.