Аскарыдоз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B77. |
МКБ-10-КМ | B77 і B77.9 |
МКХ-9 | 127.0 |
МКБ-9-КМ | 127.0[1][2] |
OMIM | 604291 |
DiseasesDB | 934 |
MedlinePlus | 000628 |
eMedicine | article/212510 |
MeSH | D001196 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аскарыдо́з (Ascaridosis) — глістная інвазія з групы нематадозаў, узбуджальнікамі якой з'яўляюцца паразітарныя круглыя чэрві аскарыды (Ascaris lumbricoides). Аскарыды паразітуюць у тонкім кішэчніку. Даўжыня дарослага гельмінта складае 25 - 30 см[3].
Больш чым у 85 % выпадкаў сімптомы інфекцыі не праяўляюцца, асабліва калі чарвякоў няшмат[3]. Сімптомы нарастаюць па меры павелічэння колькасці чарвей і могуць на першай стадыі захворвання ўключаць дыхавіцу і ліхаманку[3]. Далей могуць з’явіцца ўздуцце жывата, боль у жываце і дыярэя[3]. Найчасцей закранае дзяцей, у гэтай узроставай групе інфекцыя можа таксама выклікаць слабы набор вагі, недаяданне і праблемы з навучаннем[3][4][5].
Інфекцыя перадаецца шляхам спажывання ежы ці напояў, забруджаных яйкамі аскарыд з калу[4]. Яйкі развіваюцца ў кішэчніку, праходзяць праз сценкі кішэчніка і трапляюць у лёгкія праз кроў[4]. Там яны пранікаюць у альвеолы і перамяшчаюцца ў трахею, дзе яны выкашліваюцца і праглынаюцца[4]. Потым лічынка праз страўнік у другі раз праходзіць у кішэчнік, дзе гадуюцца дарослыя чэрві[4].
Прафілактыка заключаецца ў паляпшэнні санітарыі, што ўключае пашырэнне доступу да туалетаў і належную ўтылізацыю калу[3][6]. Лічыцца, што мыццё рук з мылам абараняе ад захворвання[7]. У рэгіёнах, дзе хварэе звыш 20 % насельніцтва, рэкамендуецца правядзенне рэгулярнага лячэння ўсіх людзей[3]. Звычайна адбываецца паўторнае заражэнне[4][8]. Вакцына адсутнічае[4]. Лячэнне, рэкамендаванае Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, уключае прэпараты альбендазол, мебендазол, левамізол ці пірантэл памаат[4]. Іншыя эфектыўныя сродкі ўключаюць трыбендымідын і нітазаксанід[4].
Прыблізна ад 0,8 да 1,2 мільярдаў чалавек ва ўсім свеце хворыя на аскарыдоз, найбольш закранутае насельніцтва Чорнай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі[3][9][10]. Таму аскарыдоз з’яўляецца самай распаўсюджанай формай геагельмінтозу[9]. У 2010 годзе ён выклікаў прыблізна 2 700 смяротных выпадкаў у параўнанні з 3 400 выпадкамі ў 1990 годзе[11]. Іншы від чарвей роду Ascaris заражае свіней[3].
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)