Аспермія | |
---|---|
МКХ-10 | N46. |
МКХ-9 | 606.0 |
MeSH | D053714 |
Аспермія (ад прэфікса ἀ-, азначае адмаўленне, і σπέρμα — насенне). Тэрмін мае неадназначную трактоўку. Згодна з класіфікацыяйСусветнай Арганізацыі Аховы здароўя «аспермія» — адсутнасць эякулята, і можа быць вытлумачана як сінонім тэрміна «анэякуляцыя». У айчыннай андралогіі тэрмін «аспермія» таксама выкарыстоўваецца для абазначэння паталогіі, пры якой у эякуляце адсутнічаюць народкі і няспелыя клеткі сперматагенеза. З прычыны тэрміналагічнай няяснасьці тэрмін «аспермія» рэдка выкарыстоўваецца ў практычнай андралогіі. Для пазначэння адсутнасці эякуляцыі выкарыстоўваюць тэрмін «анэякуляцыя», для абазначэння адсутнасці народкаў у эякуляце выкарыстоўваюць тэрмін «азааспермія», для аналізу канкрэтнай клінічнай карціны выкарыстоўваюць падрабязныя заключэнні аналізу эякулята, матэрыялы біяпсіі яечка і інш.