А́спіды, аспідавыя (Elapidae) — сямейства ядавітых змей атрада лускаватых.
Найбольш вядомыя кобры, крайты, мамбы, каралавыя аспіды. Аспідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека.
На верасень 2018 года ў сямейства ўключаюць 3 падсямействы і 56 родаў[1]:
- Падсямейства Elapinae Boie, 1827
- Acanthophis Daudin, 1803
- Antaioserpens Wells & Wellington, 1985
- Aspidelaps Fitzinger, 1843
- Aspidomorphus Fitzinger, 1843
- Austrelaps Worrell, 1963
- Brachyurophis Günther, 1863
- Bungarus Daudin, 1803 — Крайты
- Cacophis Günther, 1863
- Calliophis Gray, 1835
- Cryptophis Worrell, 1961
- Demansia Gray, 1842
- Dendroaspis Schlegel, 1848 — Мамбы
- Denisonia Krefft, 1869
- Drysdalia Worrell, 1961
- Echiopsis Fitzinger, 1843
- Elapognathus Boulenger, 1896
- Elapsoidea Bocage, 1866
- Furina Dumeril, 1853
- Hemachatus Fleming, 1822
- Hemiaspis Fitzinger, 1861
- Hemibungarus Peters, 1862
- Hoplocephalus Wagler, 1830
- Loveridgelaps McDowell, 1970
- Micropechis Boulenger, 1896
- Micruroides Schmidt, 1928
- Micrurus Wagler, 1824
- Naja Laurenti, 1768 — Сапраўдныя кобры
- Neelaps Günther, 1863
- Notechis Boulenger, 1896
- Ogmodon Peters, 1864
- Ophiophagus Günther, 1864
- Oxyuranus Kinghorn, 1923 — Тайпаны
- Parapistocalamus Roux, 1934
- Parasuta Worrell, 1961
- Paroplocephalus Keogh, Scott & Scanlon, 2000
- Pseudechis Wagler, 1830
- Pseudohaje Günther, 1858
- Pseudonaja Günther, 1858
- Rhinoplocephalus Muller, 1885
- Salomonelaps McDowell, 1970
- Simoselaps Jan, 1859
- Sinomicrurus Slowinski, Boundy & Lawson 2001
- Suta Worrell, 1961
- Toxicocalamus Boulenger, 1896
- Tropidechis Günther, 1863
- Vermicella Gray, 1858
- Walterinnesia Lataste, 1887
- Падсямейства Марскія змеі (Hydrophiinae) Fitzinger, 1843
- Падсямейства Laticaudinae Cope, 1879
Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі змеямі.
Большасць жывародныя.
Некаторыя віды ахоўваюцца.
Зноскі
- ↑ * Elapidae (нявызн.). Reptile Database. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2014. Праверана 5 кастрычніка 2018.