Астрабле́ма (грэч. astron зорка + blēma рана), метэарытны кратар — замкнёная круглаватая ўпадзіна на зямной паверхні, часам акружаная валам, утвораная ў выніку падзення вялікіх метэарытаў або астэроідаў. Характарызуецца моцнай раздробленасцю і адметным метамарфізмам горных парод дна кратара, часта ўкрытага тоўшчай больш маладых горных парод.
На Зямлі вядома каля 100 астраблем, у Еўропе больш за 30. Лагойская астраблема на Беларусі ўтварылася 40-45 млн гадоў таму назад (дыяметр 12-15 км, глыбіня да 1-1,2 км), Арызонская ў ЗША (дыяметр 1207 м, глыбіня 174 м), група астраблем Каалі на востраве Саарэмаа ў Эстоніі, якая запоўнена вадой і з’яўляецца помнікам прыроды.
Для паляпшэння артыкула па геалогіі пажадана |