Астравы Свердрупа | |
---|---|
англ. Sverdrup Islands | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 60 |
Найбуйнейшы востраў | Аксель-Хейберг |
Агульная плошча | 75 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 210 м |
Размяшчэнне | |
78°30′00″ пн. ш. 95°00′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
![]() |
Астравы Све́рдрупа[1] (англ.: Sverdrup Islands) — група астравоў на поўначы Канадскага Арктычнага архіпелага, у складзе Астравоў Каралевы Елізаветы. Названы ў гонар нарвежскага палярнага даследчыка Ота Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902 гадах.
Агульная плошча астравоў складае каля 75 000 км². Самыя буйныя астравы: Аксель-Хейберг (40 900 км²), Элеф-Рынгнес (10 800 км²), Амунд-Рынгнес (6 100 км²). На Аксель-Хейберг — высокія горы (да 2134 м), дзве вялікія ледавіковыя шапкі і дробныя ледавікі агульнай плошчай 12 500 км², берагі парэзаныя фіёрдамі. Астатнія астравы раўнінныя або пагорыстыя. На востраве Элеф-Рынгнес ёсць аэрапорт і метэастанцыя Ісаксен (з 1948 года).