Астрахань

Горад
Астрахань
руск.: Астрахань
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1558
Першая згадка
Горад з
Плошча
500 км²
Вышыня цэнтра
−25 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
506 110[1] чалавек (2010)
Шчыльнасць
1012 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
8512 (851)
Паштовы індэкс
414ххх
Аўтамабільны код
30
Афіцыйны сайт
Астрахань на карце Расіі ±
Астрахань (Расія)
Астрахань
Астрахань (Астраханская вобласць)
Астрахань

Астрахань (руск.: Астрахань) — горад (з 1717 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Астраханскай вобласці. Насельніцтва 501,3 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1558 годзе. Горад размешчаны на 11 астравах Прыкаспійскай нізіны, у верхняй частцы дэльты Волгі за 1534 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. На левым беразе Волгі размешчаная асноўная частка горада, на правым беразе пражывае прыкладна 20 % жыхароў горада.

Паводле меркаванняў шэрага гісторыкаў, паблізу сучаснай Астрахані знаходзіўся Іціль, сталіца Хазарскага каганата ў cярэдзіне VIII—X стагоддзяў. Аднак месцазнаходжанне горада ідэнтыфікаваць не атрымалася, таму гісторыя Астрахані пачынаецца з татарскага паселішча XIII стагоддзя.

Першую згадку пра Астрахань, тады Хаджы-Тархан, пакінуў у 1333 арабскі падарожнік Ібн Батута. Хаджы-Тархан з'яўляўся восеньскай рэзідэнцыяй ханаў Залатой Арды, горад лічыўся буйным гандлёвым цэнтрам на шляху з Персіі і Індыі ў рускія княствы і Еўропу. У 1395 па землях Залатой Арды пракаціліся орды Тамерлана, Хаджы-Тархан быў разрабаваны і прыйшоў у заняпад. З 1456 Астрахань стала сталіцай Астраханскага ханства, вельмі слабой дзяржавы з пераважна качавым татарскім насельніцтвам.

Храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Астраханскім Крамлі (1710).
Панарама цэнтральнай часці Астрахані

У 1556 Іван Грозны далучыў Астраханскае ханства да Расіі, а ў 1558 горад быў перанесены ніжэй на іншы, левы бераг Волгі, у 12 км ад ранейшага месца, каб было лягчэй абараняцца ад суседзяў. Будаўніцтва крэпасці ў 1558 на новым месцы прынята лічыць датай заснавання Астрахані, адміністрацыйны статус горада Астрахань атрымала пры Пятры I. Насельніцтва Астрахані ў 1599 складала 5 тысяч чалавек, у асноўным гарнізон крэпасці.

У 1670 жыхары Астрахані ўпусцілі ў горад Сценьку Разіна, арганізавалі народнае самакіраванне. Праз год царскі ваявода аблажыў крэпасць, астраханцы здалі апошнюю апору народнага паўстання праз два з паловай месяца. Эпідэмія чумы 1692 года забрала жыцці больш за 10 тысяч чалавек з 16 тысяч жыхароў горада.

Каланізацыя края рускім насельніцтвам пачынаецца інтэнсіўна з XVIII стагоддзя. Указам Пятра I ад 22 лістапада 1717 была створаная Астраханская губернія, па тэрыторыі супадаўшая прыкладна з цяперашняй Паволжскай федэральнай акругай. Астрахань атрымала статус губернскага горада (да таго афіцыйна лічылася крэпасцю). У наступныя гады тэрыторыя Астраханскай губерніі змянялася ўказамі ў адпаведнасці з унутраным развіццём Расійскай імперыі. Сучасныя межы Астраханская вобласць здабыла 27 снежня 1943 года.


У 1888 у Астрахані налічвалася каля 74 тысяч жыхароў, з іх 8800 мусульман. Паводле звестак 1900 у Астрахані налічвалася ўжо 122 тысячы жыхароў. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 прывяла да 2-х тыднёвых баёў на вуліцах горада ў лютым 1918, у выніку бальшавікі разбілі антыбальшавіцкае казацтва і ўсталявалі ўладу Саветаў у Астрахані. Летам-восенню 1919 г. на подступах да Астрахані разгарэліся разлютаваныя баі грамадзянскай вайны. У лістападзе таго жа года Чырвоная армія перайшла да наступальных аперацый супраць белагвардзейцаў.

Летам 1942 гітлераўскія войскі падыходзілі да Астрахані на 100—150 км. Суцэльнай лініі фронту не было, баявыя дзеянні вяліся маняўрова ў калмыцкім стэпе. Авіяцыя немцаў бамбавала рачныя суды на Волзе, некалькі бомб трапіла і на Астрахань. Астрахань падчас войнаў з'яўлялася важным перавалачным пунктам гаруча-змазвальных матэрыялаў з Каўказа ў бок цэнтральнай Расіі, у горадзе было сканцэнтравана шмат шпіталяў.

Да 1934 Астрахань адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Ніжняволжскага края з цэнтрам у горадзе Саратаве, з 1934 — Сталінградскага края, а затым Сталінградскай вобласці. З 1943 Астрахань — цэнтр Астраханскай вобласці.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вядучае месца займае паліўна-энергетычны комплекс, прадстаўлены ТАА «Газпром здабыча Астрахань» (дачэрняя кампанія «Газпрома»), які распрацоўвае Аксарайскае газакандэнсатнае радовішча. Здабыча газу і серы з кандэнсату здзяйсняецца ў стэпу недалёка ад Астрахані. «Газпром здабыча Астрахань» — манапаліст па вытворчасці серы (70 % расійскага рынку), буйнейшы расійскі экспарцёр серы на сусветным рынку (12 % сусветнага рынку), дае каля 24 % падатковых паступленняў у мясцовы бюджэт, вырабляе 60 % ад агульнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў Астраханскай вобласці. У «Газпром здабыча Астрахань» занята каля 16 тысяч працаўнікоў.

У савецкі час былі развітыя прадпрыемствы рыбаперапрацоўчай прамысловасці, але ў сувязі са скарачэннем уловаў адбываецца скарачэнне вытворчасці. Затое нарошчваюць выпуск прадукцыі садавінагародніныя камбінаты. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці вырабляюць больш за 13 % ад агульнага аб’ёму вытворчасці.

Машынабудаўнічы комплекс адлюстроўвае становішча Астрахані як партовага горада. З 14 суднабудаўнічых заводаў буйнейшымі з’яўляюцца ААТ «Суднабудаўніча-суднарамонтны завод імя III Інтэрнацыяналу», ААТ Суднабудаўнічы завод «Чырвоныя Барыкады», ЗАТ "Суднабудаўніча-суднарамонтны завод «Леніна», СП ААТ «Астраханскі карабель», ААТ «Астраханская суднабудаўнічая верф».

Прадпрыемствы хімічнай прамысловасці прадстаўленыя ААТ «Астраханскае шкловалакно» і ААТ «Астраханскі завод гумовых тэхнічных вырабаў».

Асноўным вытворцам электраэнергіі ў рэгіёне з’яўляюцца філіял «Астраханскае генераванне» ААТ «Паўднёвая генеруючая кампанія — ТГК-8» (яго доля ў электраэнергетыцы складае каля 80 %), а таксама ААТ ЦЭЦ «Паўночная». Запатрабаванне Астраханскай вобласці ў электраэнергіі за рахунак уласнай вытворчасці забяспечваецца на 86 %.

У Астрахані знаходзіцца Астраханскі цеплавозарамонтны завод (Астраханскі ТРЗ), які вырабляе рамонт цеплавозаў серыі ТЭМ2 для патрэб чыгунак.

Адукацыя і культура

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі