Астрыд Ньяльсдоцір | |
---|---|
Нараджэнне | XI стагоддзе |
Смерць | 1060 |
Бацька | Ньяль[d][1] |
Муж | Рагнвальд Ульфсан і Эймунд Стары |
Дзеці | Інгамодэр і Стэнкіль[1] |
Астрыд Ньяльсдоцір (Ньяльсдотэр; шведск.: Astrid Njalsdotter, Ástríðr Njálsdóttir, таксама AestrithAstrid Njalsdotter, Ástríðr Njálsdóttir, таксама Aestrith) ― жонка Рагнвальда Старога і прамаці шведскай дынастыі Стэнкіляў. Часам называецца каралевай Швецыі, хоць дадзенае сцвярджэнне з’яўляецца спрэчным.
Адзіная першакрыніца, якая апавядае пра жыццё Астрыд ― Сага аб Хервёр, у якой гаворыцца, што яна была дачкой Ньяла Фінсана з Халугаланда[2]. Як вынікае з іншых крыніц, Ньял Фінсан быў сынам Гунхільды Хальвдансдоцер з сям’і Ск’яльга і нашчадкам па жаночай лініі Харальда Хорфагера, першага караля Нарвегіі і меркаванага прадстаўніка дынастыі Інглінгаў[3]. Згодна сазе аб Хервёр, Астрыд нарадзіла Стэнкіля (пам. 1066), які стаў ярлам у Швецыі і пазней атрымаў у спадчыну Каралеўства каля 1060 года. Яе ўнукі, шведскія каралі Хальстэн і Інгэ I Старэйшы, нарадзіліся прыкладна ў 1050―1060 гадах, яе шлюб, верагодна, адбыўся ў 1020―1030 гадах. Нічога не вядома пра той час, калі яна памерла.
Хто на самай справе быў мужам Астрыд, таксама дакладна невядома. У старой гістарыяграфіі было распаўсюджана сцвярджэнне аб тым, што яго варта атаясамліваць з Рагнвальдам Ульфсаном, ярлам гётаў, які служыў пры карале Олафе у пачатку XI стагоддзя. Па звестках скандынаўскіх саг, Рагнвальд Ульфсан быў вымушаны бегчы са Швецыі пасля спрэчкі з каралём, і ў выніку стаў ярлам у Старой Ладазе. Аднак гэты Рагнвальд быў жанаты з нарвежскай прынцэсайІнгеборгай Тругведоцір і быў бацькам Улеба і Эйліфа і ніяк не звязаны са Стэнкілем. Таму сцвярджэнні аб тым, што Рагнвальд пабраўся другім шлюбам з Астрыд з’яўляецца ўсяго толькі здагадкай[4].
Нямецкі царкоўны гісторык Адам Брэменскі піша, што Стэнкіль быў пасынкам (privignus) або пляменнікам (nepos) папярэдняга шведскага кіраўніка Эйдмунда Старога (каля 1050 ― каля 1060).[5] Зыходзячы з гэтага, можна выказаць здагадку, што Астрыд спачатку была ў шлюбе з Рагнвальдам, а затым выйшла замуж за Эйдмунда, чыя жонка наогул невядомая. Гэта здагадка тлумачыць логіку атрымання ў спадчыну каралеўства каля 1060 года, калі дынастыя Мунсё вымерла па мужчынскай лініі. Аднак, Сага аб Хервёр абвяшчае, што Стэнкіль атрымаў у спадчыну трон праз яго жонку, якая была дачкой Эйдмунда. Таму сучасныя гісторыкі схільныя сумнявацца ў гэтай гіпотэзе[6].