Астэапароз | |
---|---|
| |
МКХ-10 | M80.-M82. |
МКБ-10-КМ | M81.0 і M81 |
МКХ-9 | 733.0 |
МКБ-9-КМ | 733.0[1][2], 733.00[1][2] і 733.09[2] |
OMIM | 166710 |
DiseasesDB | 9385 |
MedlinePlus | 000360 |
eMedicine | med/1693 |
MeSH | D010024 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астэапароз (стар.-грэч.: ὀστέον + πόρος — косць + кіпра) — разрэжанне касцявой тканкі шкілета праз страту кальцыю з утварэннем у ёй пустотаў. Ускладненне хваробы вядзе да пералому шыйкі сцягна і пазваночніка, што ўяўляе смяротную пагрозу.
Прадухіленню немачы спрыяе багатая на кальцый ежа: малочныя вырабы ёгурт, кефір, сыр і тварог)[3], зялёная гародніна (аліўкі , брокалі , кроп, ліставая салата, пятрушка, сельдэрэй і цыбуля), арэхі (мігдалы), бабовыя (соя і фасоля), грэчка, інжыр, капуста, абрыкос, морква, рыба (гарбуша , лешч і судак), семкі кунжута і сланечніка, цытрусавыя, шпінат і халва[4]. Для засвойвання кальцыю варта 20 хвілінаў штодня знаходзіцца на сонцы і ўжываць багатую на вітамін D ежу (рыбін тлушч і марская рыба, сметанковае масла і яечны жаўток). Дзеля захавання кальцыю ў касцях варта ўнікаць ужывання жывёльнага тлушчу, кавы і солі. Косцеўтварэнню спрыяюць аэробіка , бег, плаванне, расцяжка, танцы[5], тэніс і хуткая хада . Шчыльнасці косці спрыяюць 50 скачкоў на месцы штодня.
Да ўзнікнення хваробы вядзе маларухомы лад жыцця , нізкая вага, паленне, піццё кавы, газаваных і спіртовых напояў[6], працяглы прыём лекаў (стэроідныя гармоны і тэтрацыкліны ). Ускладненні наступных хвароб таксама спрыяюць развіццю немачы: рэўматычныя (рэўматоідны артрыт , сістэмная чырвоная ваўчанка , анкілазавальны спандыліт) і эндакрынныя хваробы (сіндром Iцэнкі—Кушынга , гіперпаратырэоз , гіпертырэоз ), захворванні страўнікава-кішачнага тракта з парушэннем усмоктвання, хваробы нырак (хранічная ныркавая недастатковасць ) і імпатэнцыя[7].
Хвароба выяўляецца праз боль у паяснічнай вобласці, крыжы і тазасцегнавых суставах , адчуванне цяжару між лапатак, мышачную млявасць i парушэнне хады, боль і дэфармацыю галёнкаступнёвых суставаў, прыпухласць і боль у ступнях[8]. Таксама адзначаецца змяншэнне росту, скрыўленне пазваночніка, сутаргі ў нагах, ломкасць i слаенне пазногцяў[9], пасівенне валасоў і выпадзенне зубоў[10].
Астэапароз на Вікісховішчы |