Астэкскія мовы | |
---|---|
Саманазва | Nāhuatl |
Краіны | Мексіка, Сальвадор |
Рэгіёны | Лацінская Амерыка |
Афіцыйны статус | Нацыянальны інстытут моў карэнных народаў |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Instituto Nacional de Lenguas Indígenas[d] |
Агульная колькасць носьбітаў | 1 740 000 чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Амерыкі |
Пісьменнасць | лацініца |
ДАСТ 7.75–97 | ацт 075 |
ISO 639-5 | nah |
IETF | nah |
Glottolog | azte1234 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Ацтэ́кскія мо́вы (астэкскія, науаскія, науа, науатль, нахуатль) — група індзейскіх моў у Мексіцы і Сальвадоры, адна з асноўных груп паўднёвых юта-ацтэкскіх моў. Агульная колькасць носьбітаў каля 1,5 млн. чалавек (ацэнка канца 1990-х гадоў) — этнамоўная супольнасць науа.[1] Ацэнкі колькасці моў адрозніваюцца ад 2—3 да 30, па дадзеных лексікастатыстыкі ўпэўнена вылучаюцца 5 асноўных жывых моў і некалькі вымерлых. Ацтэкскія мовы часта называюць дыялектамі, што няправільна. Сацыяльны статус ацтэкскіх моў у Мексіцы і Сальвадоры невысокі, многія знаходзяцца на мяжы вымірання, іншыя выкладаюцца ў школе.
Для паляпшэння артыкула пажадана |