Асістэнт або выкладчык — пасада навукова-педагагічных супрацоўнікаў у вышэйшых навучальных установах. У пасадовай іерархіі займае месца вышэй выкладчыка-стажора і ніжэй старэйшага выкладчыка.
Прыблізна адпавядае пасадзе асістэнт-прафесара. Часта гэтая пасада сумяшчаецца з вучобай у аспірантуры. Пры значна меншай аплаце асістэнты або выкладчыкі павінны праводзіць больш гадзін аудыторных заняткаў у параўнанні з дацэнтамі і прафесарамі.
Вышэйшая адукацыя і стаж педагагічнай (навукова-педагагічнай) працы не менш 1 года.
Праводзіць навучальныя заняткі (лабараторныя, практычныя работы, семінары) са студэнтамі і забяспечвае замацаванне атрыманых імі ведаў, уменняў і навыкаў. Плануе навучальны працэс, выкарыстоўвае актыўныя формы і метады навучання, перадавы вопыт выкладання. Вызначае і забяспечвае міжпрадметныя сувязі. Замацоўвае прафесійны выбар студэнтаў. Выконвае метадычную, эксперыментальную і даследчую працу ў цеснай сувязі з навучальным працэсам. Прымае ўдзел у арганізацыі і правядзенні метадычных семінараў, канферэнцый, працы савета факультэта, падтрымлівае творчыя сувязі з іншымі навучальнымі і навуковымі ўстановамі. Фармуе ў студэнтаў ўстойлівую цікавасць да вучобы, максімальную самастойнасць у засваенні праграм навучання. Выхоўвае ініцыятыўнасць, лагічнасць мыслення студэнтаў, патрабавальнасць і адказнасць за вынікаў іх вучобы. Садзейнічае неабходнаму ўзроўню аснашчанасці навучальных заняткаў тэхнікай, прыборамі, інструментам і г.д. і актыўна выкарыстоўвае іх у сваёй працы. Фармуе ў студэнтаў навыкі працы з вучэбнай, спецыяльнай, навуковай літаратурай, дапаможнікамі; вучыць самастойна праводзіць эксперыменты і абагульняць атрыманыя вынікі. Залучае студэнтаў у планавыя і дадатковыя навукова-даследчыя, праектна-канструктарскія і іншыя тэарэтычныя працы.
Павінен ведаць: нарматыўныя прававыя акты, іншыя кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, якія рэгулююць пытанні функцыянавання і развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі; дасягненні педагагічнай навукі і практыкі; актуальныя праблемы эканомікі, педагогікі, прадметных дыягностык; навукова-метадычныя прынцыпы, метады і формы арганізацыі педагагічнай работы; айчынныя і замежныя дасягненні ў галіне вучэбна-выхаваўчага працэсу; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.