Аталарых | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадорых Вялікі | ||||||
Пераемнік | Theodahad[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадорых Вялікі | ||||||
Пераемнік | Theodahad[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 516[1][2][…] | ||||||
Смерць | 2 кастрычніка 534[2] | ||||||
Род | Амалы[d] | ||||||
Бацька | Эўтарык[d] | ||||||
Маці | Амаласунта[d][3] | ||||||
![]() |
Аталарых (гоцк.: Aþalareiks; лац.: Athalaricus; (516 — 2 кастрычніка 534) — кароль остготаў, кіраваў у 526-534 гадах. Сын Эйтарыха і Амаласунты. Успадкаваў пасад у 10-гадовым узросце пасля смерці Тэадарыха Вялікага. Рэгенцтва пры непаўналетнім дзіцяці павінна была ажыццяўляць Амаласунта.
Але гоцкая знаць неахвотна трывала ўладу жанчыны, і гэта незадавальненне ўзмацнілася яшчэ больш, калі Амаласунта ўступіла ў зносіны з імператарам Юстыніянам I. Готы настаялі на тым, каб Аталарых, якому Амаласунта жадала даць класічнае выхаванне, быў акружаны маладымі готамі; апошнія сталі падахвочваць яго да п'янства, да зносін з жанчынамі, канчаткова псавалі яго характар і, карыстаючыся яго неразумнасцю, выклікалі непаслушэнства маці, таму ён наогул не лічыў патрэбным лічыцца з ёй. Аталарых, аддаўшыся бязмежнаму п'янству, запаў у хваробу і ў поўны маразм, ад чаго і памёр 2 кастрычніка 534 г.
Дынастыя каралёў остготаў | ||
Папярэднік: Тэадорых Вялікі |
кароль остготаў 526 — 534 |
Пераемнік: Амаласунта |