Атлантыда | |
---|---|
укр.: Атлантида | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 106 хв. |
Краіна | |
Мова | украінская мова |
Год | 4 верасня 2019 |
IMDb | ID 10749786 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Атланты́да» (укр.: Атлантида) — украінскі мастацкі фільм рэжысёра Валянціна Васяновіча, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].
Усходняя Украіна ў найбліжэйшай будучыні. Пустыня, малапрыдатная для жыцця чалавека. У былога салдата Сяргея, які пакутуе на ПТСР, узнікаюць праблемы з адаптацыяй да новай рэальнасці. Калі плавільны завод, на якім ён працуе, нарэшце зачыняецца, ён знаходзіць нечаканы спосаб спраўляцца са сваімі праблемамі — дабраахвотніцкая місія «Чорныя цюльпаны», прысвечаная пошуку і эксгумацыі ваенных трупаў. Працуючы разам з Кацяй, ён разумее, што лепшая будучыня магчымая. Ці навучыцца ён жыць без вайны і прымаць сябе такім, які ён ёсць?[2]