Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі

Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі
Гады існавання 1990-я — наш час
Краіна  Ісландыя
Падпарадкаванне Міністэрства замежных спраў Ісландыі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Ісландыі (дэ-юрэ адсутнічаюць)
Тып міратворчыя сілы, спецпрызн
Колькасць 30 чалавек (актыўны кантынгент)
200 чалавек (увесь кантынгент)
Удзел у

Атрад рэагавання на крызісныя сітуацыі (АРКС, ісл.: Íslenska Friðargæslan)  — ісландскае ваенізаванае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, прызначанае пераважна для міратворчых місій. Падпарадкоўваецца Міністэрству замежных спраў[1].

Падраздзяленне было створана ў 1990-х гадах, каб дазволіць Ісландыі ўдзельнічаць у міратворчых місіях. У задачы атрада ўвайшлі разведвальныя місіі і аперацыі па аказанні дапамогі падчас прыродных катаклізмаў і надзвычайных гуманітарных сітуацый[2].

АРКС прымаў удзел у аперацыі «Нязломная свабода» на тэрыторыі Афганістана ў складзе ISAF, місіях міратворчых сіл ААН KFOR у Косава[2] і SLMM на Шры-Ланцы[3].

Для афганскай місіі адкамандзіраваны лекары і медсёстры, якія былі разгорнуты ў складзе правінцыйных груп аднаўлення і пры міжнародным аэрапорце Кабула. Папярэдне яны прайшлі навучанне ва Узброеных сілах Нарвегіі (раней таксама ва Узброеных сілах Вялікабрытаніі)[4].

Прававая база

[правіць | правіць зыходнік]

Асноватворным дакументам для АРКС з’яўляцца Закон №73 «Аб міратворчасці Ісландыі і яе ўдзеле ў міжнародных аперацыях па падтрыманні міру» (ісл.: Um íslenska friðargæslu og þátttöku hennar í alþjóðlegri friðargæslu), прыняты 28 сакавіка 2007-га. Дакумент уступіў у сілу 5 красавіка таго ж года. Ён двойчы падвяргаўся папраўкам. Былі зменены два артыкулы — 126 (30 верссня 2011) і 122 (24 снежня 2015)[5]. Непасрэдна для атрада быў распрацаваны спецыяльны Кодэкс этыкі (ісл.: Siðareglur Íslensku friðargæslunnar), зацверджаны Міністэрствам замежных спраў 9 кастрычніка 2007 года. Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з арт. пункта 3 Артыкула 6 Закона 2007 года. Кодэкс змяшчае 12 артыкулаў і рэгулюе ўдзел ісландскіх міратворцаў у замежных місіях[6].

Асабісты склад

[правіць | правіць зыходнік]

На 2007 год АРКС налічваў да 200 чалавек, з якіх разгорнуты і дзейнічалі актыўна 30[2].

Члены падраздзялення набіраюцца з ліку паліцыянтаў і маракоў берагавой аховы[2]. Усе яны павінны быць грамадзянамі Ісландыі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і не маюць судзімасцяў[7].

Кандыдаты ў байцы атрада павінны адпавядаць шэрагу крытэраў, такім як[7]:

  • Наяўнасць вышэйшай або спецыяльнай адукацыі;
  • Вельмі добрае веданне англійскай мовы
  • Міжасобасныя навыкі;
  • Цягавітасць ва ўмовах стрэсу;
  • Дысцыплінаваныя і незалежныя метады работы;
  • Здольнасць адаптавацца да новых абставін.

Пажаданы веды і/або досвед работы ў надзвычайных і гуманітарных пытаннях, а таксама веданне другой замежнай мовы (у прыярытэце французская, арабская і руская)[7].

Кандыдаты павінны паказаць, на які праект яны прэтэндуюць. Вакансіі звычайна бываюць трох тыпаў[7]:

  • праекты гуманітарнай дапамогі;
  • праекты ў галіне бяспекі і абароны;
  • назіранне за выбарамі.

Транспарт і зброя

[правіць | правіць зыходнік]

АРКС выкарыстоўвае выключна легкавыя грамадзянскія аўтамабілі, такія як Nissan Patrol, Santana Motor і Iveco Trakker. Са стралковай зброі байцы маюць узоры, што пастаўляецца Нарвегіяй, напрыклад, вінтоўкі HK G3 (вырабляецца прадпрыемствам «Kongsberg Gruppen» па ліцэнзіі нямецкай кампаніі «Heckler & Koch»). Акрамя іншага, таксама маюцца канадскія аўтаматы Diemaco C7[8]. Сярод кулямётаў прысутнічаюць бельгійскія FN Minimi і нямецкія MG3, пісталетаў-кулямётаў — HK MP5, пісталетаў — аўстрыйскі Glock[9].

Зноскі

  1. Ministry for Foreign Affairs (2008). "Iceland Crisis Response Unit: Annual report 2007" (PDF). Icelandic Ministry for Foreign Affairs. ISSN 1670-7974. Праверана 5 October 2017. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  2. а б в г Beitrag zum ICRU Einsatz im Kosovo. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 28 сакавіка 2019.
  3. Iceland calls Peace Corps home from Sri Lanka // "Iceland review" от 3 января 2008
  4. Archived copy(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 19 чэрвеня 2022. Interview with Erlingur Erlingsson, ICRU on amongst other PRT withdrawal
  5. // Lög og reglur um íslensku friðargæsluna Архівавана 19 чэрвеня 2022. Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  6. Siðareglur Íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  7. а б в г Viðbragðslisti íslensku friðargæslunnar Архівавана 19 чэрвеня 2022. // Сайт Міністэрства замежных спраў Ісландыі
  8. Interview mit Erlingur Erlingsson Архівавана 3 сакавіка 2016.
  9. [1]