Атрыхум

Атрыхум

Атрыхум хвалісты (Atrichum undulatum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Atrichum Palisot de Beauvois, 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15778
NCBI  37309
EOL  87175
IPNI  ???

Атрыхум (Atrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых.

Адна- або двухдомныя лістасцябловыя расліны. Сцяблы прамастойныя, простыя, радзей разгалінаваныя. Лісце шматраднае, знізу сцябла лускападобнае, уверсе — вузкаланцэтнае або вузкаязыкападобнае, па краі ўздута-аблямаванае і зубчастае, з простай жылкай; у сухім стане кучаравае. Каробачка на доўгай ножцы, падоўжана-цыліндрычная.

Піянеры глебавых агаленняў. Вядома каля 40 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. На Беларусі найчасцей трапляецца атрыхум хвалісты (Atrichum undulatum), расце ў лісцевых і мяшаных лясах на вільготнай аголенай глебе, утварае рыхлыя дзернавінкі, спараносіць увосень.

Зноскі

  • Атрихум: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)