Атыля Янджэйчак

Атыля Янджэйчак
польск.: Otylia Jędrzejczak
Род дзейнасці плыўчыха
Дата нараджэння 13 снежня 1983(1983-12-13) (41 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атыля (Атылія) Янджэйчак (польск. Otylia Jędrzejczak, нар. 13 снежня 1983) — польская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Еўропы. Тройчы запар (2004—2006) прызнавалася найлепшай спартсменкай года ў Польшчы (як сярод жанчын, так і сярод мужчын).

Нарадзілася ў горадзе Руда Слёнска. У 6 гадоў бацькі аддалі яе на заняткі плаваннем, каб выправіць скрыўленне пазваночніка, якое было ў яе. Спачатку яна ненавідзела плаваць, але яе стаўленне змянілася пасля таго, як у 8 гадоў яна выйграла свой першы медаль у Германіі.

Сур’езна занялася плаваннем у інстытуце. Выйграныя на чэмпіянатах Еўропы бронзавы медаль у 1999 годзе і залаты — у 2000 годзе адкрылі ёй дарогу да алімпійскай кар’еры. На Алімпіядзе-2000 яна была толькі 5-й на дыстанцыі 200 м батэрфляем, аднак на Алімпіядзе-2004 заваявала два сярэбраныя (100 м батэрфляем і 400 м вольным стылем) і адзін залаты (200 м батэрфляем). Яшчэ да Алімпіяды спартсменка заявіла, што калі выйграе «золата», то прадасць медаль з аўкцыёну і пусціць выручаныя грошы на дапамогу дзецям, якія пакутуюць ад лейкеміі, і яна стрымала слова: 19 снежня 2004 года медаль быў прададзены за 257 550 злотых (82 437 долараў ЗША па тагачасным курсе), а грошы — перададзены Анкалагічнай і гематалагічнай клініцы пры Уроцлаўскай дзіцячай бальніцы.

У 2003 і 2005 гадах яна таксама заваявала залатыя медалі чэмпіянатаў свету на дыстанцыі 200 м батэрфляем, а ў 2005 годзе выйграла тры залатыя медалі на летняй універсіядзе ў Ізміры.

1 кастрычніка 2005 году Янджэйчак, ехала за рулём аўтамабіля, дапусціла ДТЗ, у якім загінуў яе 19-летні брат. У лютым 2007 года суд прыгаварыў яе да 9 месяцаў зняволення ўмоўна. Гэтыя абставіны і паводзіны спартсменкі падчас расследавання прымусілі адвярнуцца ад яе шматлікіх яе фанатаў.

Зноскі