Атылія Адэльбарг | |
---|---|
шведск.: Ottilia Adelborg[1] | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1855[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 1936[2][3][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bror Jacob Adelborg[d] |
Род дзейнасці | ілюстратарка, пісьменніца, мастачка, мастак коміксаў |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ева Атылія Адэльбарг (шведск.: Eva Ottilia Adelborg; 6 снежня 1855 — 19 сакавіка 1936) — шведская мастачка, ілюстратар дзіцячых кніг, заснавальніца школы карункапляцення.
У 2000 годзе ў Швецыі была заснавана літаратурная прэмія імя Атыліі Адэльбарг.
Ева Атылія Адэльбарг нарадзілася ў горадзе Карлскруна, Швецыя.
Яна была ўнучкай Эрыка Ота Борга (1741—1787), шведскага армейскага капітана, які атрымаў прозвішча Адэльбарг ад караля Швецыі Густава III.
Яе сястра, Гертруда, была змагаром за правы жанчын у Швецыі, а яе другая сястра, Марыя Адэльбарг, таксама стала вядомай мастачкай.
У Атыліі рана выявіўся талент да малявання. З 1878 па 1884 гады яна вучылася ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, пазней працягнула мастацкую адукацыю за межамі Швецыі — Адэльбарг знаёмілася з шэдэўрамі сусветнага жывапісу ў паездках па Галандыі (1898), Італіі (1901) і Францыі.
Адэльбарг стала вядомая як ілюстратар дзіцячых кніг. Мастачка малявала ў рознай тэхніцы: алоўкам, акварэллю, вуглём, алеем. З 1885 па 1920 гады яна ілюстравала больш за дзесятак сваіх кніг і яшчэ з дзясятак выданняў іншых аўтараў.
Адным з яе самых вядомых твораў была Азбука кветак — Prinsarnes blomsteralfabet (Кветкавы алфавіт, 1892).
Яшчэ адной паспяховай яе працай стала дзіцячая кніга Pelle Snygg och barnen i Snaskeby (1896).
За гэтыя і іншыя яе раннія працы Адэльбарг называюць стваральніцай шведскай ідэі кнігі з малюнкамі для дзяцей. У 1911 годзе яна распрацавала постэр для першай буйной выставы жанчын-мастачак у Швецыі.
Акрамя малявання, Адельбарг таксама было цікава майстраваць, і ў 1899 годзе яна стала членам праўлення створанай Асацыяцыі шведскіх рамёстваў.
У 1903 годзе яна пераехала ў Гагнеф, дзе заснавала школу карункапляцення. Атылія памерла 19 сакавіка 1936 года.
Яе працы знаходзяцца ва ўласнасці музея Атыліі Адэльбарг муніцыпалітэта Гагнеф, музея Цорна і ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме.