Атыс Кронвалдс | |
---|---|
лат.: Atis Kronvalds | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1837[1] ці 3 (15) красавіка 1837[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1875[1] (37 гадоў) ці 5 (17) лютага 1875[1] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік |
Альма-матар |
А́тыс Кро́нвалдс (лат.: Atis Kronvalds, у нямецкім напісанні Атон-Хрысціян Кронвальд; 15 красавіка 1837 — 17 лютага 1875) — латышскі мовазнавец, педагог і публіцыст.
Быў настаўнікам у Дэрпцкай настаўніцкай семінарыі. Яго нацыяналістычныя погляды паўней за ўсё былі выкладзены ў нямецкай брашуры: «Nationale Bestrebungen» (1872), у якой ён змагаўся з меркаваннем балтыйскіх немцаў, што адукаваны латыш павінен стаць немцам або рускім. Кронвалдс жадаў, каб кожная народнасць захоўвала сваё ўласнае аблічча. Каштоўныя яго спробы распрацоўкі латышскай і літоўскіх моў і лексічныя матэрыялы, паведамленыя ім біскупу Ульману для «Lettisches Worterbuch» (Рыга, 1872). Многія з новаўтвораных ім латышскіх і літоўскіх слоў выкарыстоўваліся і пазней.