Атэйскі аранжарэйны сад

План сада

Атэйскі аранжарэйны сад (фр.: Jardin des Serres d'Auteuil) — сад, размешчаны ў Булонскім лесе. Атэйскі аранжарэйны сад з'яўляецца структурным падраздзяленнем Парыжскага батанічнага сада. Сад заснаваны ў 1898 годзе Жанам Камілем Фарміжэ (фр.: Jean Camille Formigé, 1845—1926). Спачатку сад называўся «Муніцыпальная фларыстыка» (Fleuriste Municipale) і выкарыстоўваўся для масавага вырошчвання кветак для патрэб горада.

У садзе ёсць каштоўная калекцыя эндэмічных раслін Новай Каледоніі (130 таксонаў, у прыватнасці шмат араўкарый. Іншая цікавая калекцыя — расліны зоны Сахеля (55 таксонаў).

Асабліва багаты збор архідэй (515 таксонаў), бягоній (580 таксонаў), фікус аў (120 таксонаў), філадэндранаў (60 таксонаў).


Вялікая галоўная аранжарэя

[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная паляна

[правіць | правіць зыходнік]
  • Mairie de Paris: Jardin Botanique de la Ville de Paris: Jardin des Serres d'Auteuil. 2003.