Атэстат (лац.: attestatum — сведчанне) — від дакумента. Гэта можа быць дакумент, які пацвярджае атрыманне пэўнага ўзроўню адукацыі (адукацыйнага цэнзу), або які выдаецца пры прысваенні вучонага звання дацэнта або прафесара, або ў некаторых іншых выпадках.
У Беларусі і Расіі грамадзянам выдаюцца атэстаты аб асноўнай агульнай адукацыі выпускнікам IX класаў агульнаадукацыйных устаноў, атэстаты аб сярэдняй (поўнай) агульнай адукацыі — выпускнікам XI класаў.