Аун Сан

Аун Сан
бірм.: ဗိုလ်ချုပ် အောင်ဆန်း
Нараджэнне 13 лютага 1915(1915-02-13)[1][2][…]
Смерць 19 ліпеня 1947(1947-07-19)[3][1][…] (32 гады)
Месца пахавання
Маці Suu[d]
Жонка Кхі Чжы[d]
Дзеці Aung San Oo[d] і Аун Сан Су Чжы
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал-маёр
Камандаваў Burma National Army[d]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Узыходзячага сонца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ау́н Сан (13 лютага 1915, г. Намаў, М’янма — 19 ліпеня 1947) — палітычны дзеяч, нацыянальны герой М’янмы (былой Бірмы). Генерал.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рангунскі ўніверсітэт. З 1938 года адзін з кіраўнікоў антыкаланіяльнай палітычнай арганізацыі «Наша Бірма». У Другую сусветную вайну галоўны арганізатар Арміі незалежнасці Бірмы (1942), міністр абароны ва ўрадзе, створаным японскімі акупацыйнымі ўладамі (з 1943). Нелегальна наладзіў кантакты з антыяпонскім Рухам Супраціўлення і ўзначаліў Антыфашысцкую лігу народнай свабоды. Кіраваў антыяпонскім паўстаннем у 1945 годзе, барацьбой за вызваленне краіны ад брытанскага панавання (1945—1947). У 1946—1947 гадах віцэ-старшыня Выканаўчага савета пры брытанскім губернатары. Заключыў з брытанскім урадам дагавор аб незалежнасці Бірмы (1947). Забіты тэрарыстамі.

Яго дачка Аун Сан Су Чжы (нар. 1945) стала вядомым палітычным дзеячам, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991).

Зноскі

  1. а б Aung San // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aung San // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Аун Сан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.