Афанатэцэ

Афанатэцэ
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aphanothece


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  636
NCBI  1121

Афанатэцэ[1] (Aphanothece) — род каланіяльных сіне-зялёных водарасцей сямейства Aphanothecaceae.

Клеткі афанатэцэ эліпсападобныя або цыліндрычныя (0,8-2×1,0-11,0 мкм), утвараюць студзяністыя калоніі. Іншы раз памерам да галубінага яйца. Маладыя калоніі жывуць на дне вадаёмаў, потым плаваюць у тоўшчы вады. Размнажаюцца дзяленнем клеткі папалам перпендыкулярна доўгай восі.

Арэал і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Вядома клая 20 відаў, пашыраны ўсюды ў вадзе і глебе. 5 відаў трапляюцца ў салёных водах.

На Беларусі сустракаюцца 5 відаў і 3 разнавіднасці. Найчасцей трапляюцца афанатэцэ сажалкавая (Aphanothece stagnina) і афанатэцэ сеткаватая (Aphanothece clathrata) — выклікаюць цвіценне вады.

Зноскі

  1. Прасянік Л. В. Афанатэцэ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.