Афра Базальдэла | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, літограф, дызайнер упрыгожванняў, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 1976[4][1][…] (64 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афра Базальдэла (іт. Afro Basaldella, 4 сакавіка 1912 — 24 ліпеня 1976) — найбуйнейшы італьянскі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік лірычнай абстракцыі — больш вядомы як Афра, бо падпісваў свае працы толькі імем.
У сваіх працах Афра ўслаўляе імправізацыю, яркасць, эмоцыю і колер.
Афра Базальдэла нарадзіўся ў 1912 годзе ў невялікім мястэчку Удзінэ недалёка ад Венецыі. Яго бацька і дзядзька былі дэкаратарамі, два старэйшыя браты пасля сталі скульптарамі, і каб вылучыцца з сямейнага клана Афра яшчэ ў юнацтве пачаў падпісвацца толькі імем. Прайшоўшы навучанне ў Фларэнцыі, Венецыі і Рыме, у 1931 годзе Базальдэла атрымаў у Венецыі дыплом па класе жывапісу. У 20 гадоў у Мілане прайшла яго першая манаграфічная выстава. З 1935 года Афра рэгулярна выстаўляўся на Квадранале ў Рыме і Біенале ў Венецыі.
З дваццаці трох гадоў удзельнічаў у выставах, рабіў фрэскі і мазаікі, а ў жывапісе спрабаваў адзін за адным самыя розныя кірункі. У 1950 годзе ў Амерыцы Афра сутыкнуўся з абстрактным экспрэсіянізмам.