Ахмед II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
آحمد ثانى - Âhmed-i sânî | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сулейман II | ||||||
Пераемнік | Мустафа II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 лютага 1643[1][2] |
||||||
Смерць |
6 лютага 1695[1][2] (51 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Ібрагім I | ||||||
Маці | Хатыджэ-Муазез-султан[d] | ||||||
Жонка | Rabia Sultan[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Аўтограф | |||||||
Тугра | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахме́д II (асм. آحمد ثانى — Âhmed-i sânî, турэцк.: İkinci Ahmet) (25 лютага 1643 — 6 лютага 1695) — султан Асманскай імперыі (22 чэрвеня 1691—1695)[3].
Сын султана Ібрагіма I і Хаціджэ Муазез Султан, малодшы брат султанаў Мехмеда IV і Сулеймана II. Да ўзыходжання на прастол больш за 40 гадоў правёў у ізаляцыі ў палацы Тапкапы (у т.зв. «Клетцы»).
У кіраванне Ахмеда II няўдала для асманцаў працягвалася вайна са Свяшчэннай лігай. 19 жніўня 1691 г. асманская армія была разгромлена ў бітве пры Сланкамене імперскімі войскамі пад камандаваннем Людвіга Бадэнскага. У гэтай бітве загінуў Вялікі візір Фазыл Мустафа Кепрулю.