Горад
Ахтопал
Ахтопол
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Ахтопал (балг.: Ахтопол) — горад у Балгарыі. Размешчаны на ўзбярэжжа Чорнага мора. Знаходзіцца ў Бургаскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Царава. Насельніцтва складае 1425 чалавек. Ахтопал — самы паўднёвы Балгарскі горад на Чарнаморскім узбярэжжы.
Заснаваны грэкамі з Апалоніі (цяпер горад Сазопал), якая знаходзілася ў 58 км на поўначы, пад імем Аўлеан Тыхас (грэч. Αυλαιον Τειχος). У Візантыйскую эпоху называўся Агатупаліс (грэч. Αγαθουπολις). Одзін з нешматлікіх гарадоў, якія заставаліся ў руках апошняга імператара Візантыі Канстанціна Палеалога. Перайшоў да туркаў перад аблогай і падзеннем Канстанцінопаля ў 1453 годзе. Сённяшняе яго імя ўзыходзіць да грэчаскага Актопалі — прыбярэжны горад.
Падчас руска-турэцкай вайны 24 ліпеня 1829 года Агатопаль быў узяты атрадам з 2 фрэгатаў, брыга, парахода і 8 вяслярных суднаў пад агульным камандаваннем капітан-лейтэнанта Баскакава.