Ахіме́нес (Achimenes) — род шматгадовых кветкавых травяністых раслін сямейства Геснерыевыя (Gesneriaceae).
Расліны вышынёй 35—50 см з лускаватымі карэнішчамі. Лісце круглае або прадаўгавата-яйцападобнае, зубчастае. Сцяблы і лісце апушаныя. Сцяблы палягаюць. Кветкі трубчастыя з шырокім адгінам.
Радзіма — трапічная Амерыка. У культуры ў пакоях і аранжарэях культывуюць прыгожа квітнеючыя віды.
Святлалюбныя, але не пераносяць яркіх сонечных прамянёў. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі.
Зноскі
- Чартовіч В. М. Ахіменес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Головкин Б. Н. и др. Комнатные растения: Справочник / Под ред. д-ра биол. наук Б. Н. Головкина. — М.: Лесная промышленность, 1989. (руск.)
- Ахименес // Головкин Б. Н., Колобов Е. С., Костюченко Л. П. Всё о комнатных растениях. — 4-е изд. — М.: Айриспресс, 2005. — С. 129—130. — 368 с. + 32 с. цв. влейка: ил. — 12 000 экз. — (Страна советов) — ISBN 5-8112-1143-0. (руск.)