Ацэтаты — солі і эфіры воцатнай кіслаты, напрыклад:
Солі — крышталічныя рэчывы, растваральныя ў вадзе, выкарыстоўваюцца як каталізатары ў арганічным сінтэзе. Эфіры — лятучыя вадкасці з фруктовым ці кветкавым пахам.
Выкарыстоўваюць як растваральнікі нітрацэлюлозных лакаў, поліэфірных і гліфталевых смолаў, у вытворчасці целулоіду, кінаплёнак, у парфумернай і харчовай прамысловасці.