Ача | |
---|---|
ісп. Hacho | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 204[1] м |
Размяшчэнне | |
35°53′49″ пн. ш. 5°17′12″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Сеута |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ача (ісп.: Hacho) — невысокая гара, якая ўзвышаецца над Сеутай, іспанскім эксклавам у Паўночнай Афрыцы. Гара, якая ў антычнасці называлася Абіла, размяшчаецца на беразе Гібралтарскага праліва і па адной з версій з’яўляецца паўднёвым Геркулесавым слупом. Па іншай версіі пару Гібралтарскай скале складае гара Джэбель-Муса на тэрыторыі Марока.
Ача знаходзіцца паўвостраве Альміна, які ўразаецца ў праліў, таму вышыня мела стратэгічнае значэнне, і форт (ісп.: Fortaleza de Hacho), пабудаваны на вяршыні ў часы Візантыі, пасля падтрымліваўся і пашыраўся мараканцамі, партугальцамі і іспанцамі. У наш час належыць іспанскім ваенным. На гары таксама размешчаны кляштар Эрміта-дэ-Сан-Антоніа і помнік генералісімусу Франсіска Франка.