Горад
Ашдод
| ||||||||||||||||||||||||||
Ашдод (іўр.: אַשְׁדּוֹד) — шосты па колькасці насельніцтва горад у Ізраілі, размешчаны ў Паўднёвай акрузе краіны на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у трыццаці кіламетрах на поўдзень ад Тэль-Авіва. Горад з’яўляецца важным рэгіянальным прамысловым цэнтрам. Порт Ашдода — самы вялікі порт у краіне, праз яго праходзіць 60 % усіх грузаў, што ўвозяцца ў Ізраіль.
Першае задакументаванае паселішча на месцы сучаснага Ашдода датуецца XVII ст. да н. э., што робіць яго адным з самых старажытных гарадоў у свеце. Ашдод трынаццаць разоў згадваецца ў Бібліі (у перакладзе — Азот). У розныя перыяды горад быў заселены філістымлянамі, ізраільцянамі, візантыйцамі, крыжакамі і арабамі.
Сучасны Ашдод быў заснаваны ў 1956 годзе на пясчаных пагорках недалёка ад старажытнага горада. Статус горада быў прысвоены Ашдоду ў 1968 годзе, калі ён меў плошчу прыблізна 60 км², а яго насельніцтва перавысіла 20 тысяч чалавек. Развіццё горада адбывалася ў адпаведнасці з генеральным планам, які палягчаў дарожны рух і прадухіляў забруджванне паветра ў жылых раёнах.
|