«Аэрапла́н!» (англ.: Airplane!) ― амерыканская кінакамедыя, знятая ў 1980 годзе Джымам Абрахамсам і братамі Дэвідам і Джэры Цукерамі. Пародыя на экранізацыю аповесці Артура Хэйлі «Узлётная паласа нуль-восем» (англ.: «Runway Zero-Eight»).
У 2006 годзе ў рэйтынгу, складзеным брытанскім тэлеканалам Channel 4, «Аэраплан!» апынуўся на 2-м месцы ў спісе найвялікшых камедый усіх часоў.[14] У 2008 годзе «Аэраплан!» трапіў у спіс 500 найвялікшых фільмаў усіх часоў па версіі часопіса Empire, а ў 2012 годзе па выніках апытання, арганізаванага тым жа часопісам, быў прызнаны самай смешнай камедыяй усіх часоў.[15]
У 2010 годзе фільм быў унесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў Бібліятэкай Кангрэса.[16]
Былы ваенны лётчык Тэд Страйкер апынуўся на борце самалёта разам са сваёй былой каханай Элейн Дзікінсан, якая працуе тут сцюардэсай. Раней іх звязвала каханне, зараз іх пачуцці астылі. Але зараз Тэду трэба будзе працаваць з Элейн, бо экіпаж самалёта не ў стане ім кіраваць з-за харчовага атручвання. Тэд адзіны, хто зможа пасадзіць самалёт і выратаваць яго пасажыраў, аднак яму перашкаджаюць гэта зрабіць ваенныя ўспаміны аб няўдалым заданні, у якім ён змог выратаваць сябе, але ў той жа час загубіў сваю эскадрыллю.
Акцёр | Роля |
---|---|
Роберт Хейс | Тэд Страйкер |
Джулі Хагерці | А.Ж. Грант |
Леслі Нільсен | Доктар Рамек |