Барыспаль | ||
Аэрапорт Барыспаль | ||
Краіна: Рэгіён: |
Украіна Кіеўская вобласць | |
Тып: | грамадзянскі | |
Код ІКАА: Код ІАТА: |
UKBB KBP | |
Месцазнаходжанне: | г. Барыспаль | |
Вышыня: Каардынаты: |
+130 м 50°20′ пн. ш. 30°53′ у. д.HGЯO | |
Пасажыразварот (год): | ▲ 8 478 000 пас. (2012)[1] | |
Колькасць персанала: | ~25000 | |
Тэрміналы: | 5 | |
Мясцовы час: | UTC +2 | |
Час працы: | кругласутачна | |
Эксплуатант: | ААТ Міжнародныя авіялініі Украіны, Аэрасвіт, Днэправіа | |
Сайт: | kbp.kiev.ua/ru//ru/
| |
Узлётна-пасадачныя палосы (УПП) | ||
---|---|---|
Нумар | Памеры | Пакрыццё |
18л/36п | 4000х60 м | цэментабетон |
18п/36л | 3500х63 м | цэментабетон |
Спіс аэрапортаў |
Аэрапорт Барыспаль (укр.: Бориспіль) — міжнародны аэрапорт горада Кіева (Украіна), найбуйнейшы па аб’ёмах перавозак аэрапорт на тэрыторыі Украіны. Афіцыйная назва — Дзяржаўнае прадпрыемства «Міжнародны аэрапорт Барыспаль». Пабудаваны архітэктарамі А. В. Дабравольскім, А. І. Маліноўскім, Д. П. Папенка.
Размешчаны за 18,5 км на ўсход ад ўезду ў Кіеў (Харкаўскай плошчы і станцыі метро «Барыспальская»), у горадзе Барыспаль Кіеўскай вобласці. Абслугоўвае 62 % міжнародных авіяперавозак Украіны. За 2011 год аэрапорт абслужыў 8.000.000 пасажыраў. У дзень правядзення фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату Еўра-2012, 1 ліпеня, міжнародны аэрапорт Барыспаль абслужыў 630 рэйсаў (358 — на прыбыццё і 272 — на адпраўку). Абсалютны сутачны максімум пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі аэрапорта, склаў 39 317 чалавек. З аэрапорта «Барыспаль» 43 міжнародныя і 9 ўкраінскіх авіякампаній выконваюць рэгулярныя рэйсы па 95 напрамках (83 міжнародных і 12 ўнутрыўкраінскіх).
Аэрадром здольны прымаць любыя тыпы паветраных судоў. Класіфікацыйныя лікі УПП (PCN): 18п/36л 39/R/C/X/T, 18л/36п 80/R/C/W/T.
Заснаваны пастановай Савета Міністраў УССР 22 чэрвеня 1959 года на базе ваеннага аэрадрома.
Аэрапорт мае пяць тэрміналаў:
У 2007 годзе тэрмінал В быў рэканструяваны. У канцы 2008 года пачалося будаўніцтва тэрміналаў D (афіцыйнае адкрыццё адбыцца 28 мая 2012 года) і F (афіцыйнае адкрыццё адбылося 31 кастрычніка 2010 года). Запланавана будаўніцтва хуткаснай чыгуначнай лініі з аэрапорта ў Кіеў.