Аэрапорт Каір


Міжнародны аэрапорт Каіра

Краіна:
Рэгіён:
Егіпет
Каір
Тып: грамадзянскі
Код ІКАА:
Код ІАТА:
HECA
CAI
Вышыня:
Каардынаты:
+116 м
30°07′19″ пн. ш. 031°24′20″ у. д.HGЯO
Пасажыразварот (год): 12,6 млн. (2007)[1][2]
Мясцовы час: UTC
Час працы: кругласутачна
Эксплуатант: Cairo Airport Authority
Сайт: cairo-airport.com


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
05C/23C 3,999 м асфальт
05L/23R 3,301 м асфальт
16/34 3,178 м асфальт
05R/23L 4,000 м асфальт
Спіс аэрапортаў

Міжнародны аэрапорт Каір (араб. مطار القاهرة الدولي, англ. Cairo International Airport) (IATA: CAI, ICAO: HECA) (Arabic: مطار القاهرة الدولي) — самы загружаны аэрапорт Егіпта і галоўны хаб нацыянальнага перавозчыка Егіпта EgyptAir, члена Star Alliance. Аэрапорт размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Каіра, за 15 км ад дзелавой часткі горада. Аэрапорт кіруецца спецыяльным падраздзяленнем Egyptian Holding Co., якое кантралюе чатыры кампаніі: Cairo Airport Co., Egyptian Airports Co., National Air Navigation Services і Aviation Information Technology, а таксама Cairo Airport Authority (CAA), якая выконвае рэгулятарную функцыю. У 2004 годзе Fraport AG выйграў тэндэр на кіраванне аэрапортам на 8 гадоў.

Міжнародны аэрапорт Каір - другі па загружанасці аэрапорт Афрыкі пасля Міжнароднага аэрапорта Іаганесбурга ў ПАР. Міжнародны аэрапорт Каір прыняў 125.000 самалётаў у 2007 годзе. У аэрапорце абслугоўваецца 58 пасажырскіх авіякампаній (уключаючы чартарныя) і 10 грузавых авіякампаній. Пасля ўступлення EgyptAir ў Star Alliance ў ліпені 2008 аэрапорт стаў пазіцыянавацца як патэнцыйна найбуйнейшы хаб для палётаў паміж аэрапортамі Афрыкі, Сярэдняга Усходу і Еўропы (чаму спрыяе магчымасць абслугоўвання самалётаў A380).

У 2007 годзе паслугамі аэрапорта скарысталіся 12,577,524 пасажыраў (на 16.7% больш, чым у 2006). У аэрапорце функцыянуюць тры тэрміналы (трэці тэрмінал ўведзены ў эксплуатацыю ў канцы красавіка 2009 года). Аэрапорт валодае чатырма узлётна-пасадачнымі палосамі, у аэрапорце функцыянуе грузавы тэрмінал. Даўжыня УПП 05L/23R 3300 м, 05C/23C - 4000 м, 16/34 - 3 180 (шырыня ўсіх гэтых палос складае 60 м). Чацвёртая УПП (05R/23L), размешчаная на поўдзень ад лётнага поля, мае даўжыню 4 000 і шырыню 65 м, яна можа прымаць Airbus A380.

Зноскі