Аід у грэкаў (або Га́дэс, стар.-грэч.: Ἀΐδης ці ᾍδης, таксама Ἀϊδωνεύς; у рымлян Плуто́н, грэч. Πλούτων, лац.: Pluto — «багаты»; таксама Дзіт лац.: Dis ці Орк) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]бог падземнага царства мёртвых і назва самога царства мёртвых, уваход у якое, згодна з Гамерам і іншымі крыніцамі, знаходзіцца дзесьці «на крайнім захадзе, за ракой Акіян, якая абмывае зямлю». Старэйшы сын Кронаса і Рэі[2], брат Зеўса, Пасейдона, Геры, Гестыі і Дземетры. Муж Персефоны.
Аід на Вікісховішчы |