Аўгуст Дыль | |
---|---|
ням.: August Diehl | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1976[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hans Diehl[d] |
Жонка | Julia Malik[d] |
Дзеці | Elsa Augusta Diehl[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0225944 |
![]() |
Аўгуст Дыль (ням.: August Diehl; нар. 4 студзеня 1976, Заходні Берлін) — нямецкі акцёр.
Аўгуст Дыль нарадзіўся ў Заходнім Берліне. Яго бацька — акцёр Ганс Дыль, маці — мастак па касцюмах, а брат Якаб Дыль — кампазітар і таксама перыядычна здымаецца ў кіно.
Пакуль ён рос, яго сям’я часта пераязджала, жылі ў Гамбургу, Вене, Дзюсельдорфе і Парыжы. У 18 гадоў Аўгуст сыграў у п’есе «Разбойнікі» Фрыдрыха Шылера.
Дыл быў жанаты з актрысай Юліяй Малік, з якой маюць дваіх дзяцей. Грае на гітары, валодае іспанскай, нямецкай, французскай і англійскай мовамі.