Аўгуст фон Гётэ | |
---|---|
ням.: August von Goethe | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Julius August Walter von Goethe |
Род дзейнасці | асэсар |
Дата нараджэння | 25 снежня 1789[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1830 (40 гадоў) ці 27 кастрычніка 1830[3] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іаган Вольфганг фон Гётэ |
Маці | Крысціяна Вульпіус |
Жонка | Ottilie von Goethe[d] |
Дзеці | Alma von Goethe[d], Wolfgang Maximilian von Goethe[d] і Вальтэр Вольфганг фон Гётэ |
![]() |
Юліус Аўгуст Вальтэр фон Гётэ (ням.: Julius August Walter von Goethe; 25 снежня 1789, Веймар — 28 кастрычніка 1830 або 27 кастрычніка 1830, Рым) — сын Ёгана Вольфганга Гётэ, веймарскі чыноўнік.
Адзіны з пецярых дзяцей Ёгана Вольфганга Гётэ і Крысціяны Вульпіус дасягнуў сталага ўзросту. Вучыўся ў Гейдэльбергскім універсітэце. У 27 гадоў ажаніўся з Атыліяй Вільгельмінай Эрнесцінай Генрыетай фон Пагвіш. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Вальтэр Вольфганг, Вольфганг Максіміліян і Альма.
Памёр падчас паездкі па Італіі і быў пахаваны ў Рыме на некаталіцкіх могілках недалёка ад піраміды Цэстыя. На яго магіле высечаны надпіс без указання імя Аўгуст: «Гётэ, сын, памёр раней за бацьку ў 40 гадоў».