Аўсец | |||||||||||||||||||
Helictotrichon sempervirens | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Helictotrichon Besser (1827) | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||
|
Аўсе́ц[3][4][5] (Helictótrichon) — род кветкавых сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Навуковая назва роду паходзіць з грэчаскай мовы, ад слоў helictos — «скручаны» і trix — «волас», з-за скручаных у ніжняй частцы асцюкоў ніжніх кветкавых лускавінак[6].
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй каля 1 метра з паўзучымі падземнымі парасткамі (або без такіх), якія часам утвараюць густыя дзярновіны.
Сцёблы прамыя, похвы ў рознай ступені разламаныя, без вушак. Ліставыя пласцінкі лінейныя або нават вузкалінейныя, часта шчацінападобна ўздоўж згорнутыя або складзеныя, да 12 мм шырынёй.
Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя па-за тропікаў у значнай частцы Еўразіі, у Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы. У азіяцкіх і афрыканскіх тропіках сустракаецца на высакагор’ях.
17 відаў растуць на тэрыторыі былога СССР[6].
Усе віды роду з’яўляюцца кармавымі пашавымі раслінамі невысокай якасці, з-за высокай калянасці ліставых пласцінак. Вышэй за іншых цэняцца мезафільныя высакагорныя віды[6].
Род па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 41 від[7]:, па іншых звестках род аб’ядноўвае 90 відаў[8].
Віды па дадзеных садоў К’ю:
Некаторыя віды, якія раней уключалі ў род, цяпер адносяцца да роду Trisetopsis Röser & A.Wölk (2013).