Аўскультацыя

Хіменес Луіс Аранда адлюстраваў на сваёй карціне непасрэдную аўскультациы
Лекар праводзіць аўскультацыю з дапамогай фанендаскопа.

Аўскультацыя (лац.: ausculto — выслухваю) — метад даследавання, які заключаецца ў выслухванні гукавых з’яў, якія ўзнікаюць у арганізме чалавека і жывел.

Аўскультацыю ажыццяўляюць шляхам прыкладанні вуха да паверхні цела (непасрэдная аўскультацыя) ці з дапамогай спецыяльных інструментаў — стэтаскоп, фанендаскоп.

Аўскультацыя з’яўляецца важным метадам даследавання легкіх, сэрца і сасудаў і дыягностыкі іх захворванняў.

Правілы аўскультацыі лёгкіх:

  • Грудная клетка аголеная. Памяшканне цёплае. У памяшканні цішыня.
  • Палажэнні хворага ў залежнасці ад стану. Стоячы. Седзячы. Лежачы.
  • Размяшчэнне лекара і пацыента павінна быць такое, якое забяспечвае паралельныя паветраныя патокі.
  • Пацыент дыхае напаўадкрытым ротам, робіць 3 — 4 удыхі, выдыхі, затым 10 — 20 сек. Адпачывае.
  • Падчас аўскультацыі пацыента варта прапанаваць зрабіць некалькі глыбокіх удыхаў, пакашляць.
  • Стэтаскоп і фанендаскоп шчыльна прылягае да цела пацыента. Аўскультацыю праводзяць на сіметрычных участках грудной клеткі, па тапаграфічных лініях, Мяжрэбер’ях, пачынаючы з пярэдняй паверхні.
  • Наперадзе абыходзячы праекцыю сэрца, ззаду пры максімальна разгорнутых лапатках.
  • Пры аўскультацыі ацэньваюць наяўнасць шумоў як на ўдыху, так і на выдыху; ацэньваюць іх працягласць.
  • Апісваючы аўскультацыйную карціну спачатку характарызуюць асноўныя, а затым дадатковыя дыхальныя шумы.

Сярод асноўных дыхальных шумоў адрозніваюць: везікулярнае і бранхіяльнае дыханне.