Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Аўстраазіяцкая сям’я | |
---|---|
Таксон | галіна |
Статус | агульнапрызнаная |
Арэал | Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Азія |
Колькасць носьбітаў | каля 90 млн чал. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | ??? |
Аўстрычная макрасям’я (гіпотэза)
|
|
Склад | |
мунда, кгасі-палаўнская, кгму, паканская, віета-катуйская, багнарская, кхмерская, пэарская, нікабарская, асьлінская, монская, шомпэнская (?) галіны | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | aav |
А́ўстраазія́цкія мовы (радзей: мон-кхмерскія) — сям’я моваў, якія распаўсюджаныя адасобленымі арэаламі ў Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Сярод гэтых моваў толькі кхмерская й в’етнамская маюць вялікую колькасць носьбітаў і параўнальна вялікі арэал распаўсюджання, толькі тры мовы — кхмерская, в’етнамская, монская, маюць даўнюю літаратурную традыцыю. Астатнія аўстраазіяцкія мовы, як правіла, маюць адносна невялікую колькасць носьбітаў, ня маючы афіцыйнага статусу і вялікага моўнага арэалу.
Лінгвістычны партал Ethnologue у складзе аўстраазіяцкай сям’і налічвае прынамсі 171 мову[1]. Аўстраазіяцкую сям’ю моваў традыцыйна прынята дзяліць на дзве галіны: мон-кхмерскую й мунда, якія, у сваю чаргу, разгаліноўваюцца на 13—14 групаў.
Іншыя класіфікацыі прапаноўваюць падзел аўстраазіяцкае сям’і на 3 галіны: мунда, кгасі-кгму і ўласна мон-кхмерскую[2]. Паводле іншых прапаноўваецца адмова ад мон-кхмерскае галіны ўвогуле, перамяшчаючы тэрмін мон-кхмерскія мовы ў значэнне сіноніму тэрміну аўстраазіяцкія мовы[3].
Аўстраазіяцкія мовы геаграфічна блізкія да моваў індаеўрапейскай, сіна-тыбэцкай, тай-кадайскай, аўстранезійскай і дравідыйскай сем’яў, якія, аднак з’явіліся ў рэгіёне пазней за аўстраазіяцкія[4]. Генетычныя даследаванні носьбітаў аўстраазіяцкіх моваў сведчаць пра паходжанне іх продкаў у рэгіёне сучаснай Індыі ды іх міграцыі ў рэгіён Паўднёва-Ўсходняй Азіі з даліны ракі Брахмапутра[5].
Аўстраазіяцкія мовы вылучаюцца на фоне астатніх моўных сем’яў асаблівым узорам складання дзеясловаў і назоўнікаў, якія звычайна ўтвараюцца з рэдукаванага і поўнага складу. Часта маюцца таксама інфіксы — марфэмы, якія ўстаўляюцца ў сярэдзіну кораню.
У фанетыцы й фаналогіі адзначаецца прысутнасць вялікае колькасці галосных, а таксама тры віды іх супрацьпастаўлення: паводле рэгістру, паводле мадальнага або прыдыхальнага голасу альбо паводле мадальнага або рыпучага голасу[6]; мовы пэарскай і некаторыя мовы віецкай галінаў могуць мець тры або нават чатыры віды супрацьпастаўлення галосных. Некаторыя з аўстраазіяцкіх моваў страцілі супрацьпастаўленне паводле рэгістру, замест чаго развіліся дыфтонгі або, як, напрыклад, у в’етнамскай мове, тоны.
У сучаснай лінгвістыцы праводзяцца дасьледаванні па рэканструкцыі прааўстраазіяцкай мовы. Сярод падобных працаў адзначаюцца параўнальны слоўнік мон-кхмерскіх моваў брытанскага лінгвіста Г. Л. Шорта. Тым не менш, адносна слаба засведчаныя мовы мунда, распаўсюджаныя на ўсходзе і ў цэнтры Індыі.
Паводле Сыдўэла падаецца наступная рэканструкцыя інвентару зычных у прааўстраазіяцкай мове:
*p | *t | *c | *k | *ʔ |
*b | *d | *ɟ | *ɡ | |
*ɓ | *ɗ | *ʄ | ||
*m | *n | *ɲ | *ŋ | |
*w | *l, *r | *j | ||
*s | *h |
Гук *ʄ лепей захоўваецца ў катуйскіх мовах, якія распаўсюджаныя на паўднёвым усходзе Лаоса і паўночным усходзе В’етнама. Згодна з тэорыяй Сыдўэла прарадзіма носьбітаў аўстраазіяцкіх моваў месцілася ў сярэднім цячэньні ракі Мэконг, што ў раёне сутыка межаў Камбоджы, Лаоса й Тайланда. Ім жа прапаноўваецца тэорыя, паводле якой распад прааўстраазіяцкай мовы адбыўся значна пазней, прыблізна ў 2000 г. да н.э.[7].
Сучаснымі лінгвістамі традыцыйна прызнаецца падзел аўстраазіяцкае моўнае сям’і на дзве галіны: мон-кхмерскую (Паўднёва-Ўсходняя Азія, Паўночна-Ўсходняя Індыя, Нікабарскія астравы) і галіну мунда (часткова ўсходняя ды цэнтральная Індыя, пэўныя раёны Банглядэш). Тым ня менш, існуе мала апублікаваных трывалых доказаў на карысць падобнай класіфікацыі.
Узаемнае дачыненне ніжэй пададзеных групаў унутры аўстраазіяцкай сям’і з’яўляецца прыдметам дыскусіяў. У дадатак да гэтага, ніжэй прыведзеныя іншыя варыянты класіфікацыі, якія адмаўляюць мон-кхмерскую галіну наогул. Між тым, для любой з падобных класіфікацыяў на цяперашні час апублікаваная малая колькасць інфармацыі. Апрача таго, існуюць гіпотэзы, згодна з якімі сцвярджаецца пра наяўнасць субстрату іншых аўстраазіяцкіх моваў у некаторых не-аўстраазіяцкіх мовах: у ачэскай (поўнач Суматры), чамскіх мовах (Паўднёва-Ўсходняя Азія) і мовах даяк (Калімантан)[8].
Паводле Сыдўэла ў лексыкастатыстычным даследаванні 36 аўстраазіяцкіх моваў, была ўсталяваная наяўнасць падабенстваў амаль усіх аўстраазіяцкіх моваў, акрамя мунда і нікабарскіх, з багнарскімі і катуйскімі мовамі[9], згодна з чым Сыдўэл прыйшоў да высновы, што дадзеныя мовы патрэбна разглядаць як роўнааддаленыя адна да адной. Паводле Сыдўэла й Блэнча таксама высунутая гіпотэза пра існаванне кгасі-палаўнскай групы, якая падзяляе шмат рысаў з мовамі кгму[10]. Імі ж было высунутае меркаванне пра прыналежнасць да аўстраазіяцкіх моваў шомпэнскай мовы — ізаляванай і мала даследаванай мовы, што распаўсюджаная на востраве Вялікі Нікабар Нікабарскіх астравоў.
Ж. Дыфлёт, адзін з спэцыялістаў па аўстраазіяцкіх мовах, ажыцьцявіў спробу класіфікацыі аўстраазіяцкіх моваў на аснове наяўнасці ў іх агульных інавацыяў, якія, аднак, як іншыя доказы тых ці іншых класіфікацыяў, не былі апублікаваныя:
Гэты варыянт класіфікацыі ўзгадняецца з некаторымі даследаваннямі адносна шляхоў міграцыі Y-храмасомнай гаплягрупы O2a1-M95, але тэрміны, атрыманыя ў даследаваннях, значна старэйшыя за лічбы, што даюцца ў лінгвістычных даследаваннях[11][12]
Існуе класіфікацыя паводле Пэйраса, у якой выкарыстаныя лексыкастатыстычныя мэтады і якая засноўваецца на адсоткавай дзелі агульных супадзенняў у лексыцы. Гэты варыянт класіфікацыі высоўвае гіпотэзу, што некаторыя з аўстраазіяцкіх моваў могуць быць больш аддаленыя адна ад адной у выніку ўзаемных моўных кантактаў. Ніжэй прыведзены схематычны варыянт гэтае класіфікацыі, а таксама дрэва гэтае класіфікацыі на выяве справа (з датамі падзелу).
Іншая класіфікацыя, прынятая Дыфлётам у 1974 годзе, выкарыстоўваецца энцыкляпедыяй «Брытаніка» і, з некаторымі нюансамі, лінгвістычным парталам Ethnologue. Між тым, ад гэтай класіфікацыі адмовіўся сам ейны аўтар.
Найбольш рапасўюджаныя мовы сям’і, в’етнамская й кхмерская, выкарыстоўваюць у пісьмовасці лацініцу і кхмерскае пісьмо адпаведна. Кхмерскае пісьмо паходзіць ад старажытнаіндыйскага складовага пісьма брагмі[13], ад брагмі паходзяць таксама пісьмовасьці няроднасных тайскай і лаоскай моваў — тайская ды лаоская пісьмовасьць выкарыстоўваюцца ў пісьмовасьці некаторых малых аўстраазіяцкіх народаў. Мовы санталі, сора і го (распаўсюджаныя ў Індыі) маюць уласныя пісьмовасьці. Пісьмовасьці для санталі й сора створаныя ў ХХ ст. уласнай інтэлігенцыяй, для го — у ХІІІ ст.[14][15][16] У пачатку ХХ ст. для малых народаў Лаосу выкарыстоўвалася ўласнае пісьмо — кгом.