Аўсянікі[1], Падзёнкі[2] (Ephemeroptera — ад грэчаскага «ephemeron» — хуткаплынны, і «ptera» — крыло) — старажытны атрад крылатых насякомых (знаходкі, пачынаючы з дэвону).
Лічынка развіваецца ў вадзе. Для аўсянікаў характэрны унікальны для крылатых насякомых працэс — лінька акрыленай формы.
У імага дзве пары сеткаватых празрыстых і вельмі тонкіх крылаў, прычым пярэднія крылы заўсёды значна буйнейшыя за заднія (у некаторых аўсянікаў заднія крылы зусім не развітыя), а на канцы брушка — тры, або радзей дзве, доўгія тонкія хваставыя ніткі.
Распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, акрамя Гавайскіх астравоў у Ціхім акіяне і вострава Святой Алены ў Атлантычным акіяне.
Уключае больш за 3000 відаў (3046 відаў па стане на люты 2008 года, з іх каля 20 відаў адзначаны на тэрыторыі Беларусі)
Зноскі