Нізавы сярэдняспелы злак азімага тыпу. Ёсць рыхлакуставыя, карэнішчавыя і карэнішчава-куставыя формы. Вышыня 20-80 см. Парасткі з вузкім доўгім лісцем, прыкаранёвае лісце часта чырванаватае. Мяцёлка раскідзістая. Каласкі ланцэтныя, з фіялетавым адценнем, ніжняя кветкавая лускавінка з кароткім асцюком.
У дзікім выглядзе расце ў Еўропе, ва ўмераным клімаце Азіі, на тэрыторыі ЗША і Канады. На Беларусі пашырана на лугавых травяністых схілах.
Уведзена ў культуру. Зімаўстойлівая, непатрабавальная да глебы расліна (можа расці на кіслых глебах). Вытрымлівае інтэнсіўны выпас, на адным месцы расце 8-10 гадоў, утвараючы шчыльную дзярніну і густы травастой. Выносіць часовае пераўвільгатненне, нядоўгае затапленне.