Аўтарадыяграфія (радыеаўтаграфія) — метад вывучэння размеркавання радыеактыўных рэчываў у доследным аб’екце.
Плёнка (фотаматэрыял) з адчувальнай да радыеактыўнага выпраменьвання фотаэмульсіяй накладваецца на паверхню або зрэз аб’екта.
Для атрымання размеркавання тых ці іншых рэчываў у аб’екце выкарыстоўваюць маркіраванне патрэбных малекул ізатопным індыкатарам. Радыеактыўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў аб’екце, як бы самі сябе фатаграфуюць (адсюль назва).
Пасля праявы месцы зацямнення на плёнцы адпавядаюць лакалізацыі радыеактыўных часціц.
Метад выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы, а таксама ў біялогіі, напрыклад, для вывучэння працэсаў фотасінтэзу, дзе прасочваецца след радыеактыўнага дыяксіду вугляроду, які праходзіць праз розныя хімічныя стадыі.
Фатаграфічны малюнак размеркавання радыеактыўных рэчываў, атрыманы метадам аўтарадыяграфіі, называецца аўтарадыяграмай, або радыяаўтографам.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка)