Аўтафеляцыя (ад стар.-грэч.: αὐτός — сам і лац.: fello — смакчу) — феляцыя, пры якой палавы член лашчыцца ўласным ротам і языком[1].
Паводле «Справаздач Кінсі», значная частка мужчын хоць бы раз у жыцці спрабавала здзейсніць аўтафеляцыю, прынамсі, у раннім падлеткавым узросце. Аднак ажыццявіць гэта здольныя толькі 2—3 мужчыны з тысячы (гэта значыць 0,2—0,3 працэнта). Гэта звязана з тым, што аральныя ласкі ўласнага палавога члена патрабуюць ад мужчыны значнай даўжыні пеніса і/ці вялікай гнуткасці пазваночніка[1][2].